Юрыдычны пераклад быў запатрабаваны ва ўсе часы. Немагчыма ўявіць сабе сферу дзейнасці, якая не рэгулявалася б сёння прававымі нормамі. У сучасных умовах як ніколі актуальны абмен юрыдычнай інфармацыяй паміж людзьмі, якія размаўляюць на розных мовых.
Права з’яўляецца прадметнай вобласццю, звязанай з сацыяльна-палітычнымі і культурнымі асаблівасцямі краіны, таму юрыдычны пераклад уяўляе сабой няпростую задачу. Перакладчык мусіць не толькі дасканала валодаць спецыялізаванай тэрміналогіяй, прытрымлівацца асаблівага стылю выкладання, характэрнага для юрыдычных дакументаў, але і ведаць асаблівасці юрыдычнай сістэмы краіны, традыцыі справаводства. Любая недакладнасць у юрыдычным перакладзе можа выклікаць сур’ёзныя наступствы, напрыклад, адмову ў прыняцці дакумента ў судзе або забарону на ўезд у краіну.
Агенцтва перакладаў «Нота Бене» аказвае паслугі па пісьмовым перакладзе дакументаў разнастайных відаў дакументаў для юрыдычных асоб, а таксама асабістых дакументаў:
• пераклад статута, устаноўчай дамовы;
• пераклад дамовы;
• пераклад пагаднення;
• пераклад давераннасці;
• пераклад судовага рашэння;
• пераклад пратакола;
• пераклад пашпарта;
• пераклад даведкі;
• пераклад дыплома;
• пераклад пасведчання аб нараджэнні;
• пераклад пасведчання аб шлюбе;
• пераклад пасведчання аб разводзе;
• пераклад пасведчання аб смерці;
• пераклад працоўнай кніжкі;
• пераклад заліковай кніжкі;
• пераклад вадзіцельскага пасведчання.
Юрыдычны пераклад выконваюць толькі высокакваліфікаваныя перакладчыкі – спецыялісты ў вобласці права. Вялікі досвед працы з юрыдычнымі тэкстамі дазволіў нам назапасіць вялізную базу юрыдычных клішэ і фармулёвак для любых відаў дакументаў. Звяртаючыся ў наша агенцтва, вы можаце быць упэўненыя, што вашы дакументы будуць перакладзеныя і аформленыя ў дакладнай адпаведнасці з нормамі заканадаўства краіны, для якой яны прызначаюцца.
Аднастайнасць тэрміналогіі ў тэкстах юрыдычнай тэматыкі забяспечваецца стварэннем тэрміналагічных баз дадзеных у сістэме TranslationMemory TRADOS – так званай перакладчыцкай памяці. Дзякуючы гэтыму нават буйныя пераклады, выкананыя камандай перакладчыкаў, будуць вытрыманыя ў адзіным стылі.