Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Вусны пераклад выкарыстоўваецца, перш за ўсё, для забеспячэння міжнароднай камунікацыі, роля якой у сучасным свеце ўвесь час узрастае. Семінар, бізнес-сустрэча, круглы стол, брыфінг, прэс-канферэнцыя, прэзентацыя з удзелам замежных гасцей – вось далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, на якіх могуць спатрэбіцца паслугі вуснага перакладчыка.

Вусны пераклад актуальны таксама падчас мантажу і наладкі абсталявання з удзелам замежнага спецыяліста, тэлефонных перамоў, удзелу ў выставе, у судзе, пры падпісанні дакументаў з натарыяльным засведчаннем і іншых юрыдычных працэдурах.

Існуюць два асноўныя віды вуснага перакладу: сінхронны і паслядоўны, кожны з якіх мае сваю спецыфіку і сферу выкарыстання.

Агенцтва перакладаў «Нота Бэнэ» прапануе паслугі па вусным перакладзе і гарантуе поўную канфідэнцыйнасць і беззаганную якасць як сінхроннага, так і паслядоўнага перакладу. Дасведчаныя перакладчыкі агенцтва выканаюць вусны пераклад разнастайнай складанасці і тэматыкі, забяспечаць лінгвістычную падтрымку мерапрыемстваў самага высокага ўзроўню.

Мы будзем імкнуцца падабраць перакладчыка патрэбнай мовы ў самыя кароткія тэрміны, але калі вы хочаце, каб гэта быў спецыяліст, які валодае нейкай канкрэтнай тэматыкай, лепей зрабіць замову на вусны пераклад загадзя.

Кошт паслуг па вусным перакладзе залежыць ад шмат якіх фактараў: ад пэўнай задачы, працягласці працы, тэматыкі перакладу, месца працы, яе працаёмкасці і іншых фактараў. Разлік кошту вуснага перакладу можна атрымаць у менеджараў агенцтва.

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь

З агенцтвам перакладаў «Нота Бэнэ» працуем з 2006 года і лічым яго адным з лепшых у сегменце рынку «Пісьмовы і вусны пераклад» у Рэспубліцы Беларусь. Пасля таго як мы пачалі працавацьз агенцтвам, мы практычна адмовіліся ад паслуг прафесійных перакладчыкаў, якія працуюць у праекце на кантрактах.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017