Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Студыя гуказапісу «Гаварун» у складзе групы кампаній «Нота Бэнэ» аказвае шырокі спектр паслуг:

  • Дубляж паўнаметражных фільмаў, дакументальных фільмаў, відэасюжэтаў, серыялаў, мультфільмаў — агучванне відэа з поўнай заменай зыходнага закадравага гуку на мову перакладу.
  • Закадравы пераклад відэаролікаў, рэкламных фільмаў, анімацыі, пры якім агучаны пераклад накладваецца на максімальна прыглушаны арыгінальны гук.
  • Стварэнне аўдыяролікаў і радыёрэкламы, якія распавядуць пра вашу кампанію шырокай аўдыторыі.
  • Агучванне карпаратыўнага відэа — важны інструмент для стварэння і падтрымкі карпаратыўнага духу кампаніі, а таксама PR-ход, які выгадна вылучыць вас сярод канкурэнтаў.
  • Запіс аўдыякніг і радыяспектакляў з удзелам прафесійных акцёраў.
  • Запіс паведамленняў для аўтаадказчыкаў, стварэнне галасавога меню і галасавога прывітання.
  • Замена і накладанне цітраў, чыстка аўдыятрэкаў.

Наша студыя абсталяваная найноўшай прафесійнай тэхнікай, якая дазваляе працаваць з любымі фарматамі відэа. Мы супрацоўнічаем з прафесійнымі акцёрамі і замежнымі дыктарамі — носьбітамі мовы. Падрыхтоўчая праца прадугледжвае ўзгадненне тэксту перакладу з заказчыкам, кастынг акцёраў, а таксама выбар кампазіцыі з ліцэнзійнай прадакшн-бібліятэкі для стварэння музычнага суправаджэння. Магчымае прыцягненне да працы кампазітара.

Сярод нашых шматлікіх заказчыкаў — прадзюсарская кампанія «Медыя-Трэст» (пераклад і агучванне відэаспектакляў і інтэрв’ю, размешчаных на партале Культура.рф); кампанія «ABBYY Language Services» (агучванне карпаратыўнага відэа для шэрага замежных кампаній); тэлекампанія «Дзевяты канал Кубань» (пераклад і агучванне серыяла «20 хвілін»); тэлекампанія HighTV (пераклад і агучванне відэасюжэтаў). Прыклады нашых прац вы можаце паглядзець тут: http://www.youtube.com/channel/UC2drDHCPczYY5RvUj1b2ZiA.

З нашай дапамогай ваш бізнес загучыць па-новаму!

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат

Мы засталіся задаволеныя вынікам і працягваем супрацоўніцтва, звяртаемся з тэкстамі разнастайнай тэматыкі пераважна для переракладу з/на англійскую мову.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017