Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Сінхронны пераклад з’яўляецца адным з відаў вуснага перакладу і выкарыстоўваецца на мерапрыемствах з вялікай колькасцю ўдзельнікаў: канферэнцыях, семінарах, сімпозіумах. Падчас сінхроннага перакладу перакладчыкі знаходзяцца ў спецыяльна абсталяваных кабінах, а прысутныя чуюць пераклад праз навушнікі, пры гэтым сам працэс перакладу адбываецца адначасова з прамовай выступоўцы. Такі від перакладу патрабуе наяўнасці спецыяльнага абсталявання.

Сінхронны пераклад, бадай, найбольш стрэсавы від перакладу. Ён патрабуе не толькі выдатнай лінгвістычнай падрыхтоўкі, умення хутка падладжвацца пад тэмп маўлення і акцэнт прамоўцы, выдзяляць галоўнае, але і псіхалагічнай устойлівасці, хуткасці рэакцыі. Абавязковае патрабаванне пры правядзенні мерапрыемстваў, на якім задзейнічаныя «сінхраністы», – іх пастаянная змена праз кожныя 15–30 хвілін. Таму пры планаванні бюджэта такіх мерапрыемстваў трэба мець на ўвазе, што вам спатрэбяцца паслугі як мінімум двух сінхронных перакладчыкаў.

Агенцтва перакладаў «Нота Бэнэ» аказвае паслугі па сінхронным перакладзе на мерапрыемствах разнастайнага ўзроўню і тэматыкі. Нашы сінхраністы ўвесь час удасканальваюць свае здольнасці ў вобласці гэтага віду перакладу, наведваючы абістыя трэнінгі і семінары, і могуць забяспечыць найвышэйшую якасць паслуг.

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Юрыдычная кампанія «Дэ ЮрэКонсалт»

Для нас важнымз’яўляецца гатоўнасць агенцтва шчыльна супрацоўнічаць на ўсіх этапах афармлення перакладаў, выкананне любых дадатковых патрабаванняў да перакладу, веданне і разуменне ўсіх тонкасцей афармлення  юрыдычных дакументаў.
Можам даць «Нота Бэнэ» самую высокую ацэнку за кампетэнтнае і якаснае прадастаўленне перакладчыцкіх паслуг.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017