Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Вам неабходна перавесці дакументы для выезду за мяжу вучыцца, працаваць, на ПМЖ, для заключэння шлюбу? Вы звярнуліся па адрасе, мы ўжо амаль 15 гадоў займаемся гэтым кожны дзень і за гэты час навучыліся працаваць хутка і якасна.

У нас Вы можаце не толькі замовіць пераклад, але і атрымаць падрабязную бясплатную кансультацыю па парадку натарыяльнага засведчання, прастаўлення Апастылю і консульскай легалізацыі дакументаў. Вы можаце займацца гэтым самі на падставе атрыманай ад нас інфармацыі, калі дазваляе час. А можаце даручыць нам. Мы зробім усё, каб вынік нашай працы вам спадабаўся. Бо так прыемна чуць: «Вялікі дзякуй! З вамі так прыемна працаваць! Цяпер мы будзем звяртацца толькі да вас!» І сапраўды прыходзяць, разшукваючы нас нават праз некалькі гадоў ужо ў іншым офісе па новым адрасе, і рэкамендуюць знаёмым. Хочаце верце, хочаце не, але ў гэтым годзе нам упершыню за апошнія 10 гадоў прыйшлося займацца рэкламай. Таму што нам сапраўды заўсёды хапала працы для кліентаў, якія прыйшлі па рэкамендацыі.

Самыя распаўсюджаныя дакументы, якія нам даюць на пераклад:

• пашпарт, дыплом, атэстат, пасведчанне аб нараджэнні, даведка аб адсутнасці судзімасці і іншыя асабовыя дакументы;

• статут, дамова, пратакол, даверанасць;

• інвойс, фінансавая справаздача, бізнес-план, аўдытарскае заключэнне;

• інструкцыі па эксплуатацыі, тэхнічны рэгламент, спецыфікацыя, стандарт;

• эпікрыз, выпіска з гісторыі хваробы, медыцынскае заключэнне. І гэта далёка не ўвесь пералік таго, што мы перакладаем.

Мы ганарымся стабільна высокай якасцю нашых перакладаў! Пераклад дакументаў патрабуе асаблівай дбайнасці, акуратнасці і тэрміналагічнай граматнасці. Менавіта таму мы даручаем такую працу толькі вопытным перакладчыкам, якія спецыялізуюцца па адпаведных галінах ведаў. Многія з іх маюць другую вышэйшую юрыдычную, эканамічную, тэхнічную або медыцынскую адукацыю. Пры неабходнасці прафесійныя рэдактары ўносяць у перакладзены дакумент стылістычныя або тэрміналагічныя праўкі.

Другі немалаважны момант - хуткасць, бо даволі часта кліенты звяртаюцца ўсе «ў мыле» і на пытанне «Калі трэба?» адказваюць «Учора!» Вы зноў па адрасе. Бо ў нашым штаце 9 (!!!) натарыяльных перакладчыкаў, якія заўсёды «пад рукой». Так што пераклад тыпавога дакумента (пашпарта, згоды на выезд, даведкі аб адсутнасці судзімасці і г.д.) зойме ад 15 хвілін да 1 гадзіны (калі аб'ём дакумента, напрыклад, складае больш за старонку).

Можам яшчэ хутчэй! Вы проста адпраўляеце скан ці фота вашага дакумента нам на пошту і, пакуль вы едзеце ў офіс, наш перакладчык працуе над вашым заказам. Вы прыходзіце да нас і адразу ж атрымліваеце гатовы пераклад, які можна несці да натарыуса.

Вы можаце быць спакойныя за свае дакументы - мы гарантуем іх захаванасць, а таксама поўную канфідэнцыяльнасць атрыманай інфармацыі. Выкананыя пераклады мы захоўваем у архівах, і калі, напрыклад, праз 5 гадоў вам спатрэбіцца перавесці дакумент паўторна, мы зможам даволі хутка знайсці яго, раздрукаваць або выслаць вам на пошту. Зразумела, бясплатна, бо вы ўжо калісьці плацілі за яго пераклад.

Калі трэба засведчыць пераклад пячаткай агенцтва, мы таксама робім гэта бясплатна, у адрозненне ад большасці нашых канкурэнтаў.

Лепш прыходзьце і пераканайцеся ва ўсім самі! Мы заўсёды рады вам і вашым заказам!

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Юрыдычная кампанія «Дэ ЮрэКонсалт»

Для нас важнымз’яўляецца гатоўнасць агенцтва шчыльна супрацоўнічаць на ўсіх этапах афармлення перакладаў, выкананне любых дадатковых патрабаванняў да перакладу, веданне і разуменне ўсіх тонкасцей афармлення  юрыдычных дакументаў.
Можам даць «Нота Бэнэ» самую высокую ацэнку за кампетэнтнае і якаснае прадастаўленне перакладчыцкіх паслуг.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017