Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Паслядоўны пераклад – гэта адзін з відаў вуснага перакладу, падчас якога перакладчык спачатку слухае прамоўцу, часам робячы пазнакі, а потым перакладае пачутае, выкарыстоўваючы для гэтага лагічныя паўзы ў маўленні выступоўцы. Такі від перакладу выкарыстоўваецца, як правіла, на мерапрыемствах з невялікай колькасцю ўдзельнікаў – перамовах, трэнінгах, прэс-канферэнцыях, бізнес-сустрэчах.

Пры паслядоўным перакладзе не патрэбнае дадатковае тэхнічнае абсталяванне, што робіць яго больш «мабільным» і пашырае сферу яго прымянення: перакладчык можа суправаджаць вас у дзелавой паездцы, пры працы на прамысловым аб’екце, на экскурсіі.

Паслядоўны пераклад – гэта вельмі напружаная праца, якая патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі і дасканалага валодання мовай. У перакладчыка практычна не застаецца часу на абдумванне перакладу, падбор патрэбных слоў. У ходзе перакладу неабходна таксама ўтрымліваць у памяці лічбы, даты, імёны, назвы. Каб перакладчык змог выканаць сваю працу на самым высокім прафесійным узроўні, неабходна за пэўны час да пачатку працы прадаставіць яму пісьмовыя матэрыялы па тэме маючага адбыцца мерапрыемства: прэзентацыі, тэксты выступленяў, дакладаў, праграму перамоў.

Агенцтва перакладаў «Нота Бэнэ» аказвае паслугі па паслядоўным перакладзе на мерапрыемствах самай разнастайнай тэматыкі. Нашы перакладчыкі маюць вялікі досвед працы ў суправаджэнні дэлегацый і спецыялістаў розных абласцей падчас іх дзейнасці і пры правядзенні складаных перамоў.

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь

З агенцтвам перакладаў «Нота Бэнэ» працуем з 2006 года і лічым яго адным з лепшых у сегменце рынку «Пісьмовы і вусны пераклад» у Рэспубліцы Беларусь. Пасля таго як мы пачалі працавацьз агенцтвам, мы практычна адмовіліся ад паслуг прафесійных перакладчыкаў, якія працуюць у праекце на кантрактах.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017