Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Навуковы пераклад адыгрывае важную ролю ў сацыяльнай камунікацыі: адкрытасць шматлікіх навуковых крыніц, у тым ліку замежных, сёння значна спрашчае абмен інфармацыяй пра апошнія дасягненні сусветнай навукі.

Пераклад тэкстаў розных галін навукі (хімія, фізіка, біялогія, матэматыка і інш.) патрабуе не толькі выдатнага валодання мовай, але і спецыялізаваных ведаў, валодання адпаведнай тэрміналогіяй, дакладнага і лагічнага стылю выкладання думкі. Важна, каб інфармацыя была перакладзеная адэкватна, без скажэнння і адвольных тлумачэнняў. Такім відам перакладу не можа займацца перакладчык, які не разумее прынцыпаў і тэорый, пра якія вядзецца гаворка ў арыгінале.

Агенцтва перакладаў «Нота «Бэнэ» прапануе наступныя паслугі па навуковым перакладзе:
• пераклад навуковага артыкула;
• пераклад дысертацыі;
• пераклад кваліфікацыйнай працы;
• пераклад рэферата;
• пераклад даследчай працы
• пераклад рэцэнзіі;
• пераклад вудгуку.

Навуковы пераклад выконваюць высокакваліфікаваныя перакладчыкі з профільнай адукацыяй і досведам працы ў дадзенай вобласці, якія дасканала валодаюць спецыяльнай тэрміналогіяй і навуковым стылем выкладання.

Дзякуючы наяўнасці вялікай базы пазаштатных перакладчыкаў мы можам задаволіць любыя патрабаванні па перакладзе любых навуковых тэкстаў. Аднак пры размяшчэнні замовы па вузкаспецыяльнай тэматыцы трэба ўлічваць, што тэрмін выканання перакладу, хутчэй за ўсё, будзе павялічаны. Гэта звязана з тым, што колькасць перакладчыкаў, здольных выканаць паўнавартасны пераклад з улікам усіх асаблівасцей тэрміналогіі і стылістыкі тэксту, абмежаваная. Таму мы раім размяшчаць такія замовы загадзя.

Аднастайнасць тэрміналогіі ў навуковых тэкстах забяспечваецца стварэннем тэрміналагічных баз дадзеных у сістэме Translation Memory TRADOS – так званай перакладчыцкай памяці. Дзякуючы гэтыму нават буйныя пераклады, выкананыя камандай перакладчыкаў, будуць вытрыманыя ў адзіным стылі.

Калі арыгінальны навуковы матэрыял утрымлівае графічныя схемы і іншыя выявы, якія мусяць быць не толькі перакладзеныя, але і аформленыя адпаведным чынам, мы выканаем вёрстку і графічнае афармленне дакумента «адзін да аднаго» (у поўнай адпаведнасці з зыходным матэрыялам) з выкарыстаннем самых розных праграм (Excel, Word, PowerPoint, AutoCAD, FrameMaker, PageMaker, QuarkXPress, Corel Draw і інш.).

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Парфюмерна-касметычная фабрыка «Модум – наша касметыка»

Наш досвед супрацоўніцтва дазваляе сцвярджаць, што агенцтва перакладаў «Нота Бэнэ» – сапраўды надзейны і прафесійны партнёр. Выражаем падзяку супрацоўнікам вашаго агенцтва.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017