Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Медыцынскі пераклад, па сутнасці, з’яўляецца адной з рознавіднасцей тэхнічнага перакладу. Ва ўмовах міжнароднай медыцынскай і фармацэўтычнай інтэграцыі яго папулярнасць і запатрабаванасць увесь час узрастае. Афармленне медыцынскай дакументацыі для лячэння за мяжой, медыцынскай страхоўкі ў міжнароднай кампаніі, рэгістрацыя лекавых прэпаратаў, усталяванне замежнага медыцынскага абсталявання – вось самыя распаўсюджаныя сітуацыі, у якіх можа спатрэбіцца дапамога перакладчыка.

Медыцынскі пераклад нельга давяраць дылетантам – кошт памылкі тут надзвычай высокі. Недакладная трактоўка медыцынскім перакладчыкам таго або іншага тэрміна можа выклікаць затрымку або праблемы пры пастаноўцы дыягназу, лячэнні за мяжой, эксплуатацыі дарагога абсталявання.

Агенцтва перакладаў «Нота «Бэнэ» аказвае паслугі па пісьмовым перакладзе тэкстаў і дакументаў медыцынскай тэматыкі і сумежных абласцей:
• фармацэўтыка і фармакалогія;
• ветэрынарыя;
• касметалогія;
• экалогія;
• хімія і біялогія.

Медыцынскі пераклад выконваюць высокакваліфікаваныя перакладчыкі з медыцынскай адукацыяй і досведам працы ў дадзенай вобласці, якія дасканала валодаюць  тэрміналогіяй і знаёмыя са стандартамі афармлення дакументаў у розных краінах.

У агенцтве перакладаў «Нота Бэнэ» вы можаце замовіць пераклад любой медыцынскай і фармацэўтычнай дакументацыі:

• пераклад выпіскі з гісторыі хваробы, амбулаторнай карты, эпікрызу, вынікаў абследавання;
• пераклад медыцынскай даведкі, ліста непрацаздольнасці;
• пераклад страхавога поліса;
• пераклад дакументацыі да сучаснага абсталявання і інструментарыя, інструкцыі па эксплуатацыі;
• пераклад рэгістрацыйнага дасье лекавага прэпарата;
• пераклад інструкцыі па прымяненні лекавага сродку;
• пераклад сертыфікатаў фармацэўтычных прадуктаў;
• пераклад дакументацыі па клінічных даследаваннях і выпрабаваннях і інш.;

Аднастайнасць тэрміналогіі ў тэкстах медыцынскай тэматыкі забяспечваецца  стварэннем тэрміналагічных баз дадзеных у сістэме Translation Memory TRADOS – так званай перакладчыцкай памяці. Дзякуючы гэтыму нават буйныя пераклады, выкананыя камандай перакладчыкаў, будуць вытрыманыя ў адзіным стылі.

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат

Мы засталіся задаволеныя вынікам і працягваем супрацоўніцтва, звяртаемся з тэкстамі разнастайнай тэматыкі пераважна для переракладу з/на англійскую мову.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017