Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Легалізацыя дакумента – гэта здзяйсненне шэрагу пэўных працэдур для надання дакументу юрыдычнай моцы на тэрыторыі іншай дзяржавы. Канчатковай мэтай працэдуры легалізацыі дакумента, выдадзенага на тэрыторыі адной дзяржавы, з’яўляецца магчымасць яго прадстаўлення ў афіцыйныя органы іншай дзяржавы.

Існуюць два асноўныя спосабы легалізацыі дакументаў: консульская легалізацыя і апастыляванне.

Апастыляванне – гэта спрошчаная форма легалізацыі дакументаў, прадугледжаная для краін-удзельніц Гаагскай канвенцыі 1961 года. З пералікам краін Гаагскай канвенцыі можна азнаёміцца тут.

Консульская легалізацыя дакументаў прадугледжаная для краін, якія не далучыліся да Гаагскай канвенцыі 1961 г.

У Рэспубліцы Беларусь арыгіналы дакументаў і натарыяльна засведчаныя копіі дакументаў легалізуюцца ў Консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў або ў консульскіх установах Рэспублікі Беларусь. Пасля такой легалізацыі неабходна пацвердзіць сапраўднасць подпісу адказнай асобы, якая легалізавала дакумент. Гэта можна зрабіць у Пасольстве замежнай дзяржавы, на тэрыторыі якой будзе выкарыстоўвацца дакумент, або ў консульскіх установах Рэспублікі Беларусь за мяжой.

Не патрабуецца легалізацыя дакументаў, якія засведчаныя гербавай пячаткай і прызначаныя для выкарыстання на тэрыторыі краін, з якімі Рэспубліка Беларусь заключыла Дамову аб прававой узаемадапамозе: Азербайджан, Арменія, Балгарыя, Венгрыя, В’етнам, Грузія, Казахстан, Кітай, Куба, Кыргызстан, Літва, Латвія, Малдова, Польшча, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна, Чэхія.

Больш падрабязную інфармацыю пра працэдуру легалізацыі можна атрымаць у менеджараў агенцтва.

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Юрыдычная кампанія «Дэ ЮрэКонсалт»

Для нас важнымз’яўляецца гатоўнасць агенцтва шчыльна супрацоўнічаць на ўсіх этапах афармлення перакладаў, выкананне любых дадатковых патрабаванняў да перакладу, веданне і разуменне ўсіх тонкасцей афармлення  юрыдычных дакументаў.
Можам даць «Нота Бэнэ» самую высокую ацэнку за кампетэнтнае і якаснае прадастаўленне перакладчыцкіх паслуг.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017