Длятаго каб беларускі дакумент меў юрыдычную сілу за мяжой альбо наадварот, замежны дакумент прызнаваўся сапраўдным у Беларусі, ён павінен быць легалізаваны. Для гэтага трэба альбо паставіць на яго Апастыль (спрошчаная форма легалізацыі дакументаў для краін-удзельніц Гаагскай канвенцыі 1961 г.), альбо прайсці працэдуру консульскай легалізацыі.
Апастыль ўяўляе сабой адмысловы штамп, які прастаўляецца на афіцыйных дакументах. Праставіць яго можна толькі ў той краіне, у якой быў выдадзены дакумент! Гэта вельмі важна ведаць і памятаць, каб у далейшым пазбегнуць лішніх клопатаў. Напрыклад, Ваш сын (ці дачка) скончыў універсітэт у Вялікабрытаніі і вярнуўся ў Беларусь. Пры спробе прад'яўлення дыплома ў нашы ворганыў яго запатрабавалі пацвярджэнне сапраўднасці дакумента, гэта значыць наяўнасць Апастылю. Яму прыйдзецца вярнуцца назад у Вялікабрытанію з гэтым дакументам або даслаць яго па пошце, каб праставіць на ім Апастыль, бо ў Беларусі гэта зрабіць немагчыма, паколькі гэта не беларускі дакумент.
Апастыль пацвярджае сапраўднасць пячаткі або штампа, якім змацаваны гэты дакумент, а таксама пасаду асобы, якая падпісала дакумент. Пазначаць Апастылем можна арыгіналы дакументаў, iх натарыяльна завераныя копіі і нават самі пераклады. Усё залежыць ад патрабаванняў ведамства, для якога прызначаныя гэтыя дакументы. Вядомы выпадкі, калі ў Вас могуць папрасіць падвойнае апастыляванне - і арыгінала, і перакладу. Часцей за ўсё гэта тычыцца перакладу пашпарта на замежную мову. У такім выпадку трэба ставіць Апастыль спачатку на натарыяльна завераную копію пашпарта (або выпіску), а потым яшчэ і на сам пераклад.
У Беларусі апастыляванне дакументаў маюць права ажыццяўляць наступныя дзяржаўныя органы:
• Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама або Мінаблвыканкама (арыгіналы дакументаў, якія выдаюць натарыяты і суды (даверанасці, згоды бацькоў на выезд дзіцяці за межы краіны, рашэнне суда і да т.п.), а таксама натарыяльна завераныя копіі розных дакументаў);
• Дэпартамент кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (толькі арыгіналы дакументаў, выдадзеных установамі адукацыі, такіх як дакументы аб адукацыі і навучанні і дадаткі да іх (атэстаты, дыпломы і г.д.), архіўныя дакументы ўстаноў адукацыі, іншыя дакументы, падпісаныя кіраўніцтвам устаноў адукацыі і засведчаныя гербавай пячаткай гэтай установы (даведкі, сертыфікаты, пасведчанні і г.д.);
• Галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (усе іншыя і толькі арыгінальныя дакументы).
Да ўсіх дакументаў, якія падаюцца на Апастыль, прад'яўляюцца пэўныя патрабаванні:
1) Гербавая пячатка - на яе звяртаюць увагу ў першую чаргу! Калі паставіць гербавую пячатку на арыгінал немагчыма па пэўных прычынах (напрыклад, калі ў арганізацыі, якая яго выдала, такой пячаткі проста няма ў наяўнасці), тады варта спачатку зняць з гэтага дакумента натарыяльна завераную копію. На ёй з'явіцца гербавая пячатка і подпіс натарыуса, якія можна будзе засведчыць Апастылем, але ўжо ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама або Мінаблвыканкама.
2) Подпіс упаўнаважанай службовай асобы.
3) Выходны (рэгістрацыйны) нумар.
4) Адсутнасць ламініраванага пакрыцця на дакуменце! Часцей за ўсё гэта тычыцца асабістых дакументаў, якім мы намагаемся «падоўжыць жыццё» (пасведчанні аб нараджэнні, аб шлюбе і г.д., якія цяпер выдаюцца не ў цвёрдай вокладцы). У гэтым выпадку вам прыйдзецца ўзяць гэты дакумент паўторна.
5) Мінімальная колькасць рукапіснага тэксту (асабліва гэта тычыцца медыцынскіх даведак, тэкст якіх павінен быць менавіта надрукаваны, уключаючы звесткі аб аналізах і прышчэпках).
Выкананне ўсіх гэтых патрабаванняў гарантуе вам пазбегнуць затрымак і непаразуменняў пры прастаўленні Апастылю.
Больш падрабязную інфармацыю аб Апастылі вы можаце атрымаць па тэлефоне, ці напісаўшы в анлайн-кансультантменеджэрам нашага агенцтва. Мы з радасцю дапаможам вам вырашыць пытанні і зэканоміць час!