Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Агенцтва перакладаў «Нота Бене» прапануе паслугі па перакладзе з эстонскай мовы і на эстонскую мову тэкстаў разнастайнай тэматыкі і ступені складанасці.

Эстонская мова адносіцца да фіна-угорскай галіны ўральскай моўнай сям’і. Яна з’яўляецца дзяржаўнай мовай Эстоніі і афіцыйнай мовай Еўрапейскага Саюзу. Гэта вельмі самабытная мова, якая захавала мноства традыцыйных элементаў.

На эстонскай мове размаўляе большасць насельніцтва Эстоніі, а таксама эстонцы, якія жывуць на прылеглых расійскіх тэрыторыях, у Швецыі, ЗША і Канадзе. Агульная колькасць гаворачых складае каля 1,1 мільёна чалавек, гэта адна з малых моў свету.

У эстонскай мове вылучаюць тры дыялектныя групы: паўночна-эстонскую, паўднёва-эстонскую і паўночна-ўсходні прыбярэжны дыялект. Апошні мае шмат агульных рысаў з прыбалтыйска-фінскімі мовамі. З XVI ст. існавалі дзве літаратурныя мовы на аснове паўночна-эстонскага і паўднёва-эстонскага дыялектаў. У XX ст. дыялектныя адрозненні зменшыліся, і на аснове паўночнага дыялекта склалася адзіная літаратурная мова. Эстонская мова была ўніфікаваная ў першай палове XX ст.

Цікавыя факты аб эстонскай мове

Эстонская не належыць да групы балтыйскіх моў (больш за тое, яна нават не індаеўрапейская), нягледзячы на тое, што Эстонію разам з Латвіяй і Літвой называюць агульным словам «Прыбалтыка».

Славутая запаволенасць маўлення эстонцаў, якая стала повадам для шматлікіх анекдотаў, заключаецца ў тым, што большасць галосных гукаў у эстонскай мове мае тры даўгаты (кароткі, доўгі і звышдоўгі), што і надае маўленню на эстонскай мове асаблівае гучанне.

Заказаць пераклад

Выпадковы водгук

Юрыдычная кампанія «Дэ ЮрэКонсалт»

Для нас важнымз’яўляецца гатоўнасць агенцтва шчыльна супрацоўнічаць на ўсіх этапах афармлення перакладаў, выкананне любых дадатковых патрабаванняў да перакладу, веданне і разуменне ўсіх тонкасцей афармлення  юрыдычных дакументаў.
Можам даць «Нота Бэнэ» самую высокую ацэнку за кампетэнтнае і якаснае прадастаўленне перакладчыцкіх паслуг.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017