Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Агенцтва перакладаў «Нота Бене» прапануе паслугі па перакладзе з італьянскай мовы і на італьянскую мову тэкстаў разнастайнай тэматыкі і ступені складанасці.

Італьянская мова адносіцца да раманскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна з’яўляецца дзяржаўнай мовай Італіі, Ватыкана, Сан-Марына і Швейцарыі. Таксама яна прызнаная другой афіцыйнай мовай у некалькіх акругах Харватыі і Славеніі са значным італьянскім насельніцтвам.

Італьянскія эмігранты прывезлі сваю мову ў Францыю, Германію, Бельгію, Люксембург, Швейцарыю, Паўднёвую і Паўночную Амерыку. Італьянскай мовай валодае каля 65 мільёнаў  чалавек ва ўсім свеце.

Італьянская мова паходзіць з размоўнай латыні і мае неперарыўную вусную традыцыю. У ёй вылучаецца мноства адрозных адзін ад аднаго дыялектаў, некаторыя з якіх маюць працяглую літаратурную традыцыю. Літаратурная італьянская мова фарміравалася на аснове старафларэнційскага дыялекта і канчаткова склалася ў канцы XIX ст.

Італьянская як мова вялікай культуры Адраджэння ў значнай меры паўплывала на шмат якія заходнееўрапейскія мовы, і асабліва на французскую, англійскую, нямецкую і іспанскую.

Цікавыя факты аб італьянскай мове

Італьянскае слова «чао» азначае адначасова і «добры дзень», і «да пабачэння».

Апытанне, праведзенае амерыканскімі сацыёлагамі, выявіла, што крыху больш за 50 % яго ўдзельнікаў самай сексуальнай мовай на планеце лічаць італьянскую.

Мілагучнасць італьянскай мовы тлумачыцца тым, што ўсе словы, за выключэннем некаторых артыклей, прыназоўнікаў і запазычанняў, заканчваюцца на галосны.

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Юрыдычная кампанія «Дэ ЮрэКонсалт»

Для нас важнымз’яўляецца гатоўнасць агенцтва шчыльна супрацоўнічаць на ўсіх этапах афармлення перакладаў, выкананне любых дадатковых патрабаванняў да перакладу, веданне і разуменне ўсіх тонкасцей афармлення  юрыдычных дакументаў.
Можам даць «Нота Бэнэ» самую высокую ацэнку за кампетэнтнае і якаснае прадастаўленне перакладчыцкіх паслуг.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017