Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Агенцтва перакладаў «Нота Бене» прапануе паслугі па перакладзе з кітайскай мовы і на кітайскую мову тэкстаў разнастайнай тэматыкі і ступені складанасці.

Кітайская мова адносіцца да кітайска-тыбецкай моўнай сям’і і з’яўляецца афіцыйнай мовай КНР, Тайваня і Сінгапура, а таксама адной з шасці афіцыйных і працоўных моў ААН. На ёй размаўляе звыш 1,3 мільярда чалавек ва ўсім свеце.

Кітайская мова з’яўляецца адной з самых старажытных з існуючых зараз моў і мае самую старажытную сістэму пісьма. Іерагліфіку кітайскай мовы, разам з уласнымі алфавітамі выкарыстоўваюць японская і карэйская мовы.

У кітайскай мове вылучаюць 7 асноўных дыялектных груп: паўночную (больш за 70 %), У, Сян, Гань, Хакка, Юэ, Мінь. Фанетычныя адрозненні кітайскіх дыялектаў настолькі вялікія, што носьбіты розных дыялектаў не заўсёды разумеюць адзін аднаго. Асноўным элементам, які змацоўвае кітайскую моўную традыцыю, стала афіцыйная пісьмовая мова.

Цікавыя факты аб кітайскай мове

Кітайскі іерогліф, які паказвае дзвюх жанчын пад адным дахам, літаральна азначае «непрыемнасці і цяжкасці».

Словы «бадзёрасць» і «чай» у кітайскай мове на пісьме абазначаюцца аднолькавымі іерогліфамі.

У кітайскай мове адсутнічае пунктуацыя.

Адно слова ў кітайскай мове можа мець некалькі дзесяткаў значэнняў у залежнасці ад інтанацыі, з якой яно вымаўляецца.

Для Алімпійскіх гульняў 2008 года ўсе надпісы і ўказальнікі ў Пекіне былі перакладзеныя з кітайскай мовы на англійскую. У выніку з’явіліся такія перлы, як «Racist park» («Парк расізма») замест «Парк нацыянальных меншасцяў», таблічка «У мірны час не ўваходзіць» на аварыйным выхадзе з будовы і надпіс «Засцерагайцеся праточнай вады», якая забараняе мыццё ў адной з гарадскіх сажалак.

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Парфюмерна-касметычная фабрыка «Модум – наша касметыка»

Наш досвед супрацоўніцтва дазваляе сцвярджаць, што агенцтва перакладаў «Нота Бэнэ» – сапраўды надзейны і прафесійны партнёр. Выражаем падзяку супрацоўнікам вашаго агенцтва.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017