Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Агенцтва перакладаў «Нота Бене» прапануе паслугі па перакладзе з французскай мовы і на французскую мову тэкстаў разнастайнай тэматыкі і ступені складанасці.

Французская мова адносіцца да раманскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Гэта дзяржаўная мова Францыі, якая таксама з’яўляецца афіцыйнай на некаторых тэрыторыях з франкамоўным насельніцтвам, такіх як Бельгія, Швейцарыя і Канада. Французскай мовай карыстаецца насельніцтва шмат якіх дзяржаў Афрыкі, Карыбскага басейна, Французскай Гвіяны, у тым ліку і ў якасці афіцыйнай мовы.

Сёння гэта адна з шасці афіцыйных і працоўных моў ААН і вялікай колькасці міжнародных арганізацый, а таксама – мова, якая найчасцей вывучаецца ў якасці замежнай. Агульная колькасць гаворачых на французскай мове перавышае 270 мільёнаў чалавек, што робіць французскую адной з самых распаўсюджаных моў у свеце.

Французская мова развілася з народнай латыні і пайшла ад яе далей за любую іншую раманскую мову, таму што, верагодна, адчула больш моцны германскі (франкскі) ўплыў. Літаратурная французская мова сфарміравалася на аснове дыялекта вобласці Іль-дэ-Франс.

Французская мова мае нацыянальныя варыянты ў Бельгіі, Швейцарыі, Канадзе, а таксама некаторыя асаблівасці, якія тычацца перш за ўсё фанетыкі і лексікі, у краінах Афрыкі.

Цікавыя факты аб французскай мове

Французская мова была афіцыйнай мовай у Англіі на працягу больш за 600 гадоў.

Самы доўгі сказ на французскай мове можна знайсці ў рамане Віктора Гюго «Знядоленыя», у ім 823 словы.

У сучаснай французскай мове сустракаецца варыянтнае напісанне слова «водка»: wodka – для польскага напою і vodka – для рускага.

У часы Айчыннай вайны 1812 года ўначы рускія салдаты нярэдка прымалі сваіх афіцэраў за ворага з-за іх звычкі размаўляць на французскай мове.

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь

З агенцтвам перакладаў «Нота Бэнэ» працуем з 2006 года і лічым яго адным з лепшых у сегменце рынку «Пісьмовы і вусны пераклад» у Рэспубліцы Беларусь. Пасля таго як мы пачалі працавацьз агенцтвам, мы практычна адмовіліся ад паслуг прафесійных перакладчыкаў, якія працуюць у праекце на кантрактах.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017