Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Агенцтва перакладаў «Нота Бене» прапануе паслугі па перакладзе з іспанскай мовы і на іспанскую мову тэкстаў разнастайнай тэматыкі і ступені складанасці.

Іспанская мова – адна з самых распаўсюджаных моў у свеце. Яна адносіцца да раманскай групы індаеўрапейскай сям’і моў і з’яўляецца дзяржаўнай мовай Іспаніі. Яна таксама мае афіцыйны статус у наступных краінах: Аргенціна, Балівія, Венесуэла, Гватэмала, Гандурас, Дамініканская Рэспубліка, Заходняя Сахара, Калумбія, Коста-Рыка, Куба, Мексіка, Нікарагуа, Панама, Парагвай, Перу, Сальвадор, Уругвай, Чылі, Эквадор, Экватарыяльная Гвінея.

Іспанская мова ўваходзіць у лік афіцыйных моў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Еўрапейскага саюзу, Афрыканскага саюзу і Арганізацыі Амерыканскіх Дзяржаў. На ёй размаўляе каля 500 мільёнаў чалавек, якія пражываюць у Еўропе, Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі і Акеаніі.

У іспанскай мове вылучаюць дзве асноўныя групы дыялектаў: паўночныя (леона-астурыйскі і арагонскія дыялекты) і паўднёвыя (андалусійскі, мурсійскі і дыялект Эстрэмадуры). У Лацінскай Амерыцы існуе мноства рэгіянальных гаворак.

Цікавыя факты аб іспанскай мове

На востраве Гамера з групы Канарскіх астравоў мясцовыя жыхары размаўляюць на дыялекце іспанскай мовы, але не толькі звычайным голасам, а яшчэ і з дапамогай свісту.

«Маміхлапінатана» – самае ёмкае слово з усіх існуючых у свеце. Яго даслоўны пераклад гучыць так: «глядзець адно на аднаго, спадзеючыся, што хтосьці пагодзіцца зрабіць тое, чаго жадаюць абодва бакі, але не хочуць рабіць». Слова сустракаецца ў адным з іспанскіх дыялектаў.

Заказаць пераклад

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь

З агенцтвам перакладаў «Нота Бэнэ» працуем з 2006 года і лічым яго адным з лепшых у сегменце рынку «Пісьмовы і вусны пераклад» у Рэспубліцы Беларусь. Пасля таго як мы пачалі працавацьз агенцтвам, мы практычна адмовіліся ад паслуг прафесійных перакладчыкаў, якія працуюць у праекце на кантрактах.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017