Агенцтва перакладаў «Нота Бене» прапануе паслугі па перакладзе з чэшскай мовы і на чэшскую мову тэкстаў разнастайнай тэматыкі і ступені складанасці.
Чэшская мова адносіцца к заходнеславянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і і з’яўляецца дзяржаўнай мовай Рэспублікі Чэхія. На ёй размаўляе каля 11 мільёнаў чэхаў, якія пражываюць у Чэшскай Рэспубліцы, і яшчэ каля 2 мільёнаў, якія пражываюць у іншых краінах Цэнтральнай Еўропы (Аўстрыі, Бельгіі, Францыі) і ў ЗША.
Чэшскае пісьмо створанае на лацінскай аснове cа шматлікімі дыякрытычнымі знакамі. Першыя помнікі пісьменства на чэшскай мове адносяцца да канца XIII ст.
Чэшская мова мае некалькі дыялектаў, носьбіты якіх у цэлым разумеюць адзін аднаго. Гэта абумоўлена гістарычнымі пераўтварэннямі чэшскай дзяржавы. Зараз пад уплывам літаратурнай мовы межы паміж дыялектамі знікаюць.
Цікавы факт аб чэшскай мове
Самы рэдкі гук – чэшскі гук «рж». Чэшскім дзецям ён даецца няпроста – «рж» яны засвойваюць апошнім.