Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


Агенцтва перакладаў «Нота Бене» прапануе паслугі па перакладзе з украінскай мовы і на ўкраінскую мову тэкстаў разнастайнай тэматыкі і ступені складанасці.

Украінская мова – адна з усходнеславянскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям’і, дзяржаўная мова Украіны, адна з трох афіцыйных моў непрызнанай Прыднестроўскай Малдаўскай Рэспублікі, адна з працоўных моў ААН.

Украінская мова з’яўляецца роднай для больш за 35 мільёнаў жыхароў Украіны, а таксама для ўкраінцаў некаторых тэрыторый Расіі, усходніх абласцей Польшчы, Славакіі, Малдовы і Румыніі. Носьбіты ўкраінскай мовы пражываюць таксама ў Канадзе, ЗША, Германіі. Агульная колькасць гаворачых на ўкраінскай мове складае каля 45 мільёнаў чалавек.

Дыялекты ўкраінскай мовы дзеляцца на тры групы: паўночна-заходнія, паўднёва-заходнія і паўднёва-усходнія. Сучасная літаратурная ўкраінская мова сфарміравалася ў першай палове XIX ст. на аснове паўднёва-усходняга дыялекта.

Алфавіт украінскай мовы створаны на аснове кірылічнай рускай графікі.

Цікавы факт аб украінскай мове

У 1934 годзе на конкурсе прыгажосці моў у Парыжы ўкраінская мова заняла другое месца па меладычнасці маўлення (першае заняла італьянская).

Заказаць пераклад

Выпадковы водгук

Юрыдычная кампанія «Дэ ЮрэКонсалт»

Для нас важнымз’яўляецца гатоўнасць агенцтва шчыльна супрацоўнічаць на ўсіх этапах афармлення перакладаў, выкананне любых дадатковых патрабаванняў да перакладу, веданне і разуменне ўсіх тонкасцей афармлення  юрыдычных дакументаў.
Можам даць «Нота Бэнэ» самую высокую ацэнку за кампетэнтнае і якаснае прадастаўленне перакладчыцкіх паслуг.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017