Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


1) Агенцтва перакладаў «Нота Бэнэ» - адзіная перакладчыцкая кампанія ў Рэспубліцы Беларусь, паслугі якой сертыфікаваны па міжнароднаму стандарту ISO 9001:2008. Гэты стандарт патрабуе ад нас выканання пэўных працэдур або працэсаў. Напрыклад, вы можаце быць упэўненымі, што над вашымі праектамі будуць працаваць некалькі прафесіяналаў: спецыяліст па абслугоўванні кліентаў, які сам па сабе з'яўляецца, як правіла, вопытным перакладчыкам, адзін або некалькі штатных перакладчыкаў і рэдактараў, пры неабходнасці падключаюцца вярстальшчыкі і карэктары. Акрамя таго, за дадатковую плату мы можам правесці фінальную вычытку вашых матэрыялаў замежнымі лінгвістамі – носьбітамі мовы. Гэта паслуга звычайна запатрабавана пры перакладзе карпаратыўнага сайта на замежную мову, падрыхтоўцы друкаваных матэрыялаў для ўдзелу ў замежнай выставе, перакладзе тэхнічных спецыфікацый і інструкцый па эксплуатацыі абсталявання, прызначанага для продажу на замежных рынках.

2) Мы стараемся зрабіць так, каб вам было зручна і выгадна працаваць з намі, бо гэта і ёсць галоўная ўмова нашага ўласнага дабрабыту. Таму мы не толькі перакладаем вусна і пісьмова. Некалькі гадоў таму пачала работу наша студыя гуказапісу і дубляжу, з дапамогай якой мы можам перавесці і агучыць вашы відэаматэрыялы, напісаць тытры для відэа і накласці іх, дубляваць любы мэдыякантэнт з поўнай заменай мовы перакладу або з прыглушэннем арыгінала, у тым ліку для поўнаметражных фільмаў. Часам нашым кліентам патрабуецца надрукаваць паліграфічную прадукцыю для ўдзелу ў замежнай выставе. Замест таго, каб шукаць некалькі асобных падрадчыкаў - перакладчыкаў, вярстальшчыкаў, дызайнераў, друкарню, вы можаце даручыць нам цалкам усе работы і зможаце зэканоміць шмат часу і нерваў, а даражэй дакладна не будзе, гарантуем! У нас таксама ёсць вопыт падрыхтоўкі мерапрыемстваў з удзелам замежных гасцей, мы таксама можам зрабіць усё: абмяркуем і зацвердзім сцэнар, знойдзем прыдатную пляцоўку, забяспечым гук, святло, відэа, сінхронны пераклад, уключаючы ўсё неабходнае абсталяванне, арганізуем сустрэчу, размяшчэнне, страхаванне і вольны час вашых гасцей.

3) Вам будзе зручна разлічвацца з намі за паслугі - мы не бярэм перадаплаты, мы не разводзім стомнай бюракратыі і не прымушаем нашых кліентаў падпісваць кучу паперак для таго, каб пачаць працу. Паперкі, вядома, таксама патрэбны, але іх цалкам можна падрыхтаваць і ў працэсе работы, а аплаціць заказ вы можаце на працягу 30 дзён з моманту падпісання акта прыёмкі-здачы работ. Як кажуць, раніцай – крэслы, вечарам – грошы. Калі вам больш зручна аплаціць заказ банкаўскай карткай праз Інтэрнэт з дапамогай нашага сайта або праз плацежны тэрмінал у нас у офісе або з-за мяжы, то для гэтага мы стварылі ўсе ўмовы.

Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Парфюмерна-касметычная фабрыка «Модум – наша касметыка»

Наш досвед супрацоўніцтва дазваляе сцвярджаць, што агенцтва перакладаў «Нота Бэнэ» – сапраўды надзейны і прафесійны партнёр. Выражаем падзяку супрацоўнікам вашаго агенцтва.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017