Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


У нас працуюць розныя спецыялісты. Галоўныя - гэта, вядома ж, перакладчыкі і рэдактары, бо менавіта яны сваёй працай ствараюць унікальны прадукт, за якім вы да нас звяртаецеся - пераклад інфармацыі з адной мовы на іншую. Карэктары і вярстальшчыкі ўжо выконваюць «касметычную» працу - вывяраюць фінальную версію тэксту, прыводзяць выгляд перакладзенага дакумента ў адпаведнасць з арыгіналам, рыхтуюць макеты да друку ў друкарні або вярстаюць змесціва для адпаведных сайтаў. Але ёсць і іншыя патрэбныя людзі. Калі вы нам тэлефануйце ці пішаце, вам адказвае адзін з нашых мэнэджараў па рабоце з кліентамі, асноўнай задачай якога з'яўляецца вызначэнне вашых патрабаванняў, падбор найбольш прыдатных выканаўцаў і ў цэлым – суправаджэнне вашага праекта ад пачатку да канца, так, каб вы засталіся задаволенымі і звярталіся да нас зноў! Засталося згадаць і дапаможны персанал, які адказвае за забеспячэнне працы кампаніі - фінансы, падаткі, рэклама і г.д. Гэта – кіраўніцтва, бухгалтар, сістэмны адміністратар, кур'ер, гукарэжысёр, дыктары, спецыяліст па развіцці бізнэсу і прасоўванні паслуг. Агулам штат нашай кампаніі складае 24 чалавекі.

yanochkin_vitalii_

Віталій Яначкін 

Дырэктар

Адукацыя – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт міжнародных адносінаў (1997–2002), спецыяльнасць – дыпламатыя, перакладчык англійскай і нямецкай моў. Сфера адказнасці: стратэгічнае планаванне дзейнасці кампаніі, каардынацыя і кантроль работы аддзелаў, перамовы з патэнцыйнымі кліентамі, заключэнне дамоў, наём і звальненне персанала, павышэнне канкурэнтаздольнасці і якасці паслуг, разлікі з клiентамі.


poliakovЮрый Палякоў  

Намеснік дырэктара па развіццю

Адукацыя – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт англійскай мовы (1996–2001), квалiфiкацыя – лiнгвiст, выкладчык англiйскай i нямецкай мовы i лiтаратуры.  Сфера адказнасці: пошук новых кліентаў i правядзенне перамоў, заключэнне дамоў, забеспячэнне лаяльнасці клентаў, стратэгічнае планаванне, выхад на новыя рынкі паслуг, пашырэнне сферы дзейнасці кампаніі, распрацоўка і каардынацыя ўнутраных працэсаў, маркетынг і PR, планаванне і правядзенне рэкламных кампаній.


zhilko_irina_Ірына Жылко

Кіраўнік аддзела па рабоце з замежнымі кліентамі

Адукацыя – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт міжкультурных камунікацый, спецыяльнасць – спецыяліст па забеспячэнню міжкультурных камунікацый ў сферы сувязяў з грамадскасцю, перакладчык-рэферэнт англійскай і французскай моў. Сфера адказнасці: каардынацыя дзейнасці аддзела па рабоце з замежнымі кліентами, работа з рэкламацыямі, вядзенне перапіскі з перакладчыкамі і кліентамі.


IlushenokРыма Iльюшонак

Спецыяліст па рабоце з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі (беларускі аддзел)

Адукацыя – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт мiжнародных зносiн (2007-2012), спецыяльнасць – лінгвiст, перакладчык англійскай і нямецкай моў. Сфера адказнасці: прадастаўленне інфармацыі пра паслугі агенцтва, прыём наведвальнікаў і кліентаў, кансультаванне па пытаннях афармлення дакументаў і іх перакладу, афармленне заказаў ад юрыдычных і фізічных асоб, вядзенне карэспандэнцыі з кліентамі і перакладчыкамі, кантроль работы кур’ерскай службы, забеспячэнне прадстаўлення паслуг па вусным перакладзе, падлік аб’ёму заказаў для выстаўлення рахункаў.


ermakova_olga_Вольга Ермакова

Спецыяліст па рабоце з кліентамі, рэдактар і перакладчык англійскай, нямецкай і польскай моў

Адукацыя – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт міжкультурных камунікацый (2001-2006), спецыяльнасць – перакладчык-рэферэнт англійскай і нямецкай моў, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю, вячэрняе аддзяленне МДЛУ, факультэт трэцяй спецыяльнасці (2002-2005), спецыяльнасць – польская мова. Сфера адказнасці: прыём заказаў, вядзенне перапіскі з перакладчыкамі і кліентамі, пераклад і рэдагаванне тэкстаў.


kakrkotskayaІрына Каркоцкая  

Спецыяліст па рабоце з кліентамі, рэдактар і перакладчык англійскай i нямецкай моў

Адукацыя – Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, факультэт міжнародных бізнэс-камунікацый (2007–2012), спецыялізацыя – камунікатыўныя тэхналогіі ў бізнэсе, кваліфікацыя – перакладчык-рэферэнт (англійская, нямецкая мовы), спецыяліст па міжкультурных камунікацыях (знешнеэканамічныя сувязі). Сфера адказнасці: прыём заказаў, вядзенне перапіскі з перакладчыкамі і кліентамі, пераклад і рэдагаванне тэкстаў.


dubrovskayaНадзея Дуброўская

Спецыяліст па рабоце з кліентамі, рэдактар і перакладчык англійскай і нямецкай моў

Адукацыя – Мінскі інстытут кіравання, факультэт эканомікі (2004–2009), спецыяльнасць – лінгвіст, перакладчык англійскай, нямецкай моў. Сфера адказнасці: прыём заказаў, вядзенне перапіскі з перакладчыкамі і кліентамі, пераклад і рэдагаванне тэкстаў.


khasenevich_valentin_Валянцін Хасяневіч

Перакладчык і тэхнічны рэдактар рускай і англійскай моў

Адукацыя – Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, фізічны факультэт (1987-1992), спецыяльнасць – выкладчык фізікі; Мінскі дзяржаўны інстытут удасканалення работнікаў адукацыі, спецыяльнасць – выкладчык англійскай мовы; курсы англійскай мовы ў International House (1995).Сфера адказнасці: пераклад і рэдагаванне тэхнічных тэкстаў.


kuznetsov_vladimir_Уладзімір Кузняцоў

Перакладчык і рэдактар англійскай мовы

Адукацыя – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт англійскай мовы (1996-2001), кваліфікацыя – выкладчык англійскай і італьянскай моў і літаратур. Сфера адказнасці: пераклад і рэдагаванне тэкстаў.


bolbas

Кацярына Болбас

Рэдактар і перакладчык іспанскай, англійскай і італьянскай моў

Адукацыя – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт англійскай мовы (1998-2003), спецыяльнасць – інфармацыйныя тэхналогіі. Кваліфікацыя – лінгвіст, выкладчык англійскай і французскай моў, спецыяліст па камп’ютарнай лінгвістыцы. Вячэрняе аддзяленне МДЛУ, факультэт трэцяй спецыяльнасці (2002-2004), спецыяльнасць – італьянская мов; курс бізнэс-англійскай (камерцыйны пераклад, справавая лексіка) пры Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Сфера адказнасці: пераклад і рэдагаванне тэкстаў.


Алена Язвінская  yazvinaskaya

Перакладчык і рэдактар англійскай мовы

Адукацыя – Мiнскi дзяржаўны педагагiчны каледж, факультэт англiйскай мовы (2004–2008), квалiфiкацыя – настаўнiк англiйскай мовы; Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт англійскай мовы (2009–2012), квалiфiкацыя – выкладчык англiйскай мовы. Сфера адказнасці: пераклад і рэдагаванне тэкстаў.


bujniclkaya_miniЮлiя Буйнiцкая  

Перакладчык i рэдактар англiйскай i iспанскай моў

Адукацыя – Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, факультэт міжнародных бізнэс-камунікацый (2007–2012), спецыяльнасць – лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі). Сфера адказнасці: пераклад і рэдагаванне тэкстаў.


latushkinМікалай Латушкін 

Рэдактар і перакладчык англійскай мовы

Адукацыя – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт англійскай мовы (2002–2007), кваліфікацыя – выкладчык англійскай і нямецкай мовы і літаратуры.Сфера адказнасці: пераклад і рэдагаванне тэкстаў.


Golub

Вольга Голуб

Рэдактар і перакладчык англійскай і італьянскай моў

Адукацыя – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт англійскай мовы (2005–2010), спецыяльнасць – сучасныя замежныя мовы, кваліфікацыя – лінгвіст, выкладчык англійскай і ітыльянскай моў, спецыяліст па камп’ютарнай лінгвістыцы; Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (2009–2011), кваліфікацыя – перакладчык-рэферэнт. Сфера адказнасці: пераклад і рэдагаванне тэкстаў.


yakubovskii_dmitrii_

Дзмітрый Якубоўскі

Вярстальшчык і сістэмны адміністратар

Адукацыя – Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Сфера адказнасці: вёрстка і фармаціраванне ў розных графічных рэдактарах, сканіраванне і распазнаванне інфармацыі, абслугоўванне офісных ПК, лакальнай сеткі, антывірусная абарона.


Аксана Цішук

Галоўны бухгалтар

Адукацыя – Беларускі нацыянальны тэхнічны інстытут (1999–2004), спецыяльнасць – бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт. Сфера адказнасці: бухгалтарскі ўлік, падатковая справаздачнасць, банкаўскія аперацыі, юрыдычная экспертыза дакументацыі, праверка статыстыкі ад перакладчыкаў і выплата ганарараў.


Форма online заказу

Поўнае імя * !
Арганізацыя * !
E-mail * !
Тэлефон (з кодам)
Пераклад з мовы * !
Пераклад на мову * !
Каментарыі
Далучыць файл !
Увядзіце тэкст * Увядзіце тэкст
!

Выпадковы водгук

Parker Hannifin Corporation, ЗША

Наша арганізацыя і ў далейшым мае намер звяртацца ў агенцтва «Нота Бэнэ» для атрымання высокаякасных перакладаў. Мы дзякуем вам і вашым супрацоўнікам за аператыўнае ўзаемадзеянне і разуменне патрабаванняў кліента, а таксама за граматную арганізацыю працы.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017