Тэл./факс: +375 17 293 36 64
GSM Velcom: +375 29 632 27 74
GSM МТС: +375 29 705 60 64
GSM Life: +375 25 664 77 41
"Вы сказалi,
мы зрабiлi"

Нашы сертыфікаты


9001_rusiqnet


У перакладзе з лацінскай «Nota Bene» значыць «звярніце ўвагу», таму мы ўжо дамагліся галоўнага: вы звярнулі на нас увагу і зазірнулі сюды. Ужо нядрэнна! Хутчэй за ўсё, вам трэба перавесці на беларускую/рускую або іншую мову нейкую важную інфармацыю. Дык вось, мы тут усё працуем для таго, каб вы:

А) Даручылі гэту важную справу нам;

Б) Засталіся задаволеныя вынікам.

Мы ўсе - гэта работнікі лінгвістычнай галіны, перакладчыкі і рэдактары, менеджары і вярстальшчыкі, карэктары і бухгалтары, якія ў працоўны час называюць сябе Агенцтвам перакладаў «Нота Бэнэ». Дарэчы, нам дакладней было б называцца «бюро», бо агенцкі фармат звязаны з перадачай праектаў на выкананне іншым людзям, а гэта не пра нас: большасць заказаў мы выконваем самі, у нашых офісах ў Беларусі і Польшчы.

Гэта цалкам зразумела - хто яшчэ, калі не мы, сваімі сіламі, найлепшым чынам выканае вашы праекты? Мы лічым, што лепш за нас у Беларусі гэтага ніхто не зробіць. Тут вы, магчыма, скептычна ўсміхнецеся, але паверце, мы сцвярджаем гэта не для прыгожай рэкламы, і ўжо дакладна не з жадання незаслужана пахваліцца. Мы дзейнічаем ужо 15 гадоў і ведаем, што ў нас працуюць лепшыя спецыялісты. Вы зможаце знайсці танней. Вы не зможаце знайсці лепш.

Прыгожая і правільны мова карпаратыўнага сайта або рэкламных матэрыялаў – гэта паказчык самавітасці і рэспектабельнасці вашай кампаніі. Працуючы з «Нота Бэнэ», вы можаце быць упэўнены, што ніколі не апынецеся ў нязручнай сітуацыі ў выніку памылак перакладчыка.

Глядзіце самі:


- «Нота Бэнэ» - гэта адзіная ў Беларусі перакладчыцкая кампанія, сістэма якасці якой сертыфікавана на адпаведнасць міжнароднаму стандарту ISO 9001:2008. Гэта сведчыць аб тым, што вашым праектам будуць займацца сапраўды вопытныя спецыялісты, а не студэнты-фрылансеры. Мы дбаем аб тым, каб ісці ў нагу з часам і выкарыстоўваем у сваёй працы сучасныя тэхналогіі перакладчыцкай памяці і кіравання праектамі (просьба не блытаць гэта з электроннымі перакладчыкамі накшталт Google Translate).

- Над вашымі матэрыяламі будуць працаваць па чарзе некалькі чалавек – менеджар, адзін або некалькі перакладчыкаў і рэдактараў, а пры неабходнасці, карэктары і вярстальшчыкі. Калі пажадаеце, пераклад вычытаюць нашы замежныя супрацоўнікі – прафесійныя перакладчыкі, носьбіты мовы. Калі вы заказваеце, напрыклад, пераклад сайта на чэшскую мову, мы рэкамендуем, каб тэкст вычытаў менавіта чэшскі лінгвіст, які будзе выкарыстоўваць такія слоўцы і выразы, якія зробяць яго «родным» і зразумелым для чэшскай аўдыторыі. Калі вы чытаеце пераклад на рускую мову, выкананы іншаземцам, адразу адчуваеце, што штосьці «рэжа слых», вы згодны?

- Мы не абмяжоўваемся толькі пісьмовымі і вуснымі перакладамі. Заўсёды да вашых паслуг прафесійная студыя гуказапісу і дубляжу. Мы агучваем відэа, пішам тытры і ствараем рэкламныя ролікі на любой мове.  Калі Вам патрэбна якасная паліграфія для замежнай выставы, мы можам узяць на сябе цалкам усе работы - ад напісання саміх тэкстаў адразу на замежнай мове без прамежкавага перакладу з расейскай да вёрсткі і друку ў друкарні, а гатовую прадукцыю прывязем куды скажаце. Гэта зручна і выгадна. Калі вы рыхтуеце мерапрыемства з удзелам замежных гасцей, мы не толькі знойдзем вам памяшканне, арганізуем гук, святло, відэа, абсталяванне для сінхроннага перакладу і саміх перакладчыкаў, але таксама сустрэнем, размесцім, застрахуем вашых гасцей і арганізуем іх вольны час. Мы рабілі гэта ўжо не раз, звяртайцеся і не пашкадуеце! Зэканомце грошы, час і нервы.

Вы з'ехалі на ПМЖ у іншую краіну, а цяпер вам трэба атрымаць у Беларусі якія-небудзь дакументы? Часта бываюць патрэбны даведкі аб адсутнасці судзімасці, пасведчанні аб нараджэнні, аб шлюбе, рашэнні суда і г.д. Прыязджаць самому для такіх дробных спраў дорага і клапотна. Мы аказваем паслугу выпатрабавання дакументаў у Рэспубліцы Беларусь па вашым даручэнні – у органах МУС, ЗАГСах, судах, міністэрствах, у натарыусаў. Схема даволі простая - вы дасылаеце даверанасць на нашага супрацоўніка на здзяйсненне гэтых дзеянняў, мы, на падставе гэтай даверанасці, у любым горадзе Беларусі атрымліваем дакумент, пры неабходнасці легалізуем яго (ставім Апастыль), перакладаем, атрымліваем абумоўлены ганарар і дасылаем яго вам кур'ерскай поштай. Мы можам выконваць і іншыя падобныя даручэнні, пішыце ці тэлефануйце, зробім для вас усё што трэба.

Выпадковы водгук

Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат

Мы засталіся задаволеныя вынікам і працягваем супрацоўніцтва, звяртаемся з тэкстамі разнастайнай тэматыкі пераважна для переракладу з/на англійскую мову.

Навіны і акцыі

УВАГА МАХЛЯРЫ

УВАГА! У апошні час пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў ад імя нашай кампаніі. Злачынцы пад выглядам мэнэджараў «Нота Бэнэ», выкарыстоўваючы падобныя на нашы адрасы электроннай пошты, а ў подпісы прозвішчы і імёны нашых менеджэраў разам з кантактнымі тэлефонамі, размяшчаюць заказы на пераклад. Яны згаджаюцца на любую стаўку, бо яны ў любым выпадку не збіраюцца аплачваць працу. У сувязі з гэтым мы афіцыйна паведамляем перакладчыкам наступнае:

1. Мы адпраўляем запыты і заказы ТОЛЬКІ з афіцыйных карпаратыўных скрынь, прыведзеных у раздзеле «Кантакты».

2. Пацвярджэннем размяшчэння замовы ў перакладчыкаў зяўляецца спецыяльная форма замовы «PO», якая высылаецца праз сістэму XTRF, файлы для запампоўкі выкладваюцца ў выглядзе

спасылкі ў асабістым кабінеце перакладчыка

3. Выканаўшы праект, перакладчык фіналізуе яго таксама ў сістэме XTRF, там жа праводзяцца ўсе налічэнні.

Кампанія «Агенцтва перакладаў "Нота Бэнэ"» не нясе адказнасці і не прымае абавязацельствы па аплаце заказаў, прынятых з парушэннем апісанай працэдуры

Запрашаем да супрацоўніцтва перакладчыкаў i рэдактараў на ўмовах пазаштатнай працы.

Знiжкi пастаянным клiентам

Мы iндывiдуальна падыходзiм да кожнага з клiентаў i прапануем зручную форму разлiкаў i гiбкую сiстэму знiжак.

© NotaBene.by 2001-2017